Your shopping cart is empty!
| Author | Brilo S. |
| Title | U konca kraja |
| Description | Кніга вершаў Сабіны Брыло «У конца края» (Ля канца краю) – невялікае выданьне з кароткімі паэтычнымі тэкстамі, напісанымі з 2019 па 2023 год. Гэта чацьвёрты яе зборнік, які становіцца ў шэраг створанага ў папярэднія гады, працягваючы і разьвіваючы асноўныя тэмы, але па танальнасці ён больш жорсткі і безнадзейны. Стыль ужо даўно вызначыўся (ён скупы і канкрэтны, месцамі афарыстычны, думка ці настрой дадзеныя ў максімальна сканцэнтраваным выглядзе), а вось рэальнасьць зьмяняецца ў нас на вачах, і ў выніку гэтых зьмен мы знаходзім сябе «ля канца краю». Што нам застаецца - "собирать камни / и ждать смерти" ці "смерти ждать / и собирать камни – / болтая"? Але, нягледзячы на гэтае грэблівае "болтая", у паэткі нараджаецца тое маўленьне, якое пасуе да гэтай сітуацыі, калі слова так мала значыць, калі "все реже хочется говорить". І гэта асаблівасць стылю Сабіны - адлюстраваньне складанасьці сучаснага жыцьця мінімальнымі сродкамі. Такое «творчае самаабмежаванне» аўтаркі, безумоўна, мае дачыненьне да генэзіса паэтычнага мінімалізму. Здаецца, дастаткова ўжо адных першых радкоў вершаў, каб зразумець пра што гаворка: «время пришло…», «один в поле не воет…», «не будет, как ты хотел…», «повсюду война…», «яблоки катятся прочь от яблони…», «не думаю, что кто-то тебе поможет…», «незапертая стоит чужая беда…»... |
| Year | 2024 |
| Publisher | hochroth Minsk |
| Cover | Paperback |
| ISBN | 978-3-949850-42-4 |