Your shopping cart is empty!
Author | Znak M. |
Title | Zekamieron. Vieršy. Hutarki |
Description | Гэтая кніга — голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024-га ні сям'я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі — адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Частка твораў публікуецца ўпершыню. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур'ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае. І — насуперак абставінам — чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачац: ца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя. |
Year | 2024 |
Publisher | Iryna Kozikava |
Pages | 270 |
Cover | Hardcover |
ISBN | 9788396562135 |