en
Language
  • sv
  • ru
  • en

Sjargej Pryluckі. Nіchoga njastrashnaga

Sjargej Pryluckі. Nіchoga njastrashnaga

Author Pryluckі S.
Title Nіchoga njastrashnaga
Description "Сяргей Прылуцкі (нар. 1980 у Берасьці). Аўтар кніг прозы «Йопыты двух маладых нелюдзяў» (2009), «Дэгенэратыўны слоўнік» (2014) і паэтычных зборнікаў «Дзевяностыя forever» (2008), «Герой эпохі стабільнасьці» (2014), «Патрыятызм для чайнікаў» (2016), «Далоў дарослых»(2017), «Эўрыдыка не азіра­ецца» (2021), «Гіброіды» (падрыхтаваная да друку). Жыве ва Ўкраіне. “Нічога нястрашнага” (2024) – адна з самых шчырых, пранізьлівых і балючых кніг у нашай сучаснай паэзіі. І, мабыць, самы шчыры й пранізьлівы зборнік Сяргея Прылуцкага, украінскага грамадзяніна і беларускага паэта. Вельмі балючая кніга, ад якой валасы могуць устаць дыба, – “Эўрыдыка не азіраецца” (2021) – у аўтара ўжо была, але там беларуская трагедыя здушанага паўстаньня і зьверскіх рэпрэсіяў перажываецца з кіеўскай пэрспэктывы жыхара Бучы. Цяпер жа сама Буча зрабілася эпіцэнтрам болю – і катастрафічны разлом прайшоў праз уласны дом (даслоўна!), у які прыйшлі акупанты; праз жонку і сына, якія мусілі зьехаць у выгнаньне; праз сэрца паэта, які мусіў застацца. І чытачы маюць амаль постапакаліптычны “рэпартаж зь месца падзеяў”, амаль без заўсёднай у аўтара абарончай іранічнай дыстанцыі. Звыклы сусьвет рухнуў і лірычнаму герою застаецца ўсё меней псіхалагічных падпорак. Танчыць з курткай, якая ўсё яшчэ захоўвае пах тваёй каханай жанчыны? Апавядаць у лісьце далёкаму сыну, як у цябе на вачах, замест яго самога, растуць і сталеюць ягоныя дзіцячыя цацкі? Такія вось “фантомныя радасьці”."
Year 2024
Publisher hochroth Minsk
Cover Paperback
ISBN 978-3-949850-45-5
In Stock
Price: 84.00 kr.120.00 kr.